24.02.2017 | Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

Жывая размова “Блогерства на балоце: вялікая сіла маленькага мястэчка”

У Беларусі шмат маленькіх мястэчак, да якіх не даехаць ні Штадлерам за тры гадзіны, ні зручнай маршруткай, якая ходзіць пяць разоў на дзень.

balota

Як у адсутнасць транспартнай камунікацыі аб’яднаць іх з астатнімі гарадамі, каб зрабіць развіццё Беларусі раўнамерным па ўсёй краіне? Хто можа зрабіць так, каб гарадскі пасёлак не адставаў ад сталіцы і абласных цэнтраў і быў на адной хвалі жыцця?

Адказную місію аб’яднання ўсёй Беларусі ў адзіны культурны і сацыяльны кантэкст могуць выканаць… блогеры. Бо у блогера з гарадскога пасёлку Акцябрскі такі ж самы інтэрнэт, як і ў блогера з Мінску. І такі самы доступ да любой інфармацыі.

Да таго ж у невялікіх мястэчках блогеры выконваюць яшчэ і іншую функцыю – становячыся мясцовай славутасцю, яны здольныя ўплываць на падзеі ў сваім гарадку.

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” разам з Цэнтрам даследвання грамадскага кіравання СІМПА на вартым пераймання прыкладзе пасёлка Акцябрскі запрашаюць разабрацца, хто такія блогеры, і абмеркаваць, як яны могуць свой невялікі горад ці пасёлак уключыць у актыўнае грамадска-культурнае жыццё.

Жывая размова “Блогерства на балоце: вялікая сіла маленькага мястэчка” пройдзе ў гарадскім пасёлку Акцябрскі (Рудабелка) 24 лютага ў тайм-клубе “Прыстань” (вул. Чкалава, 4). Пачатак у 18:30.

Госці вечара:

Андрэй Павук (Акцябрскі), блогер, грамадскі актывіст

Алена Луцковіч(Акцябрскі), грамадская актывістка

Андрусь Такінданг, мастак, музыка

Акрамя кавы і размовы вас чакае музычны падарунак ад Андруся Такінданга (гурт “Рэха”).

Уваход вольны і патрэбны для ўсіх!

 

 


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика