Бард Зміцер Бартосік 3 і 4 чэрвеня выступіў з канцэртамі ў Магілёўскім электратэхнічным каледжы і ў Магілёўскім політэхнічным каледжы.
Падчас імпрэзы гучалі песні спевака на вершы Сержука Сокалава-Воюша, Вольгі Цярэшчанка, Віктара Шалкевіча, творы з альбому “Дарога на Вільню”.
Як прызнаўся сам Зміцер Бартосік, для прысутных маладых людзей было абсалютным адкрыццём існаванне беларускай бардаўскай песні, сапраўднай “terra incognita”. Ён зазначыў, што абодва канцэрты прайшлі выдатна.