Бард Зміцер Бартосік 25 і 26 чэрвеня выступіў з канцэртамі ў Віцебску. Імпрэзы праходзілі ў Музычнай гасцёўні і ў Еўрапейскім клубе Віцебску.
Вядомага барда прыйшлі паслухаць людзі рознага веку. Сярод іх былі як даўнія прыхільнікі яго творчасці, так і людзі, якія чулі імя спевака ўпершыню. На канцэрце ў Музычнай гасцёўні некаторым са слухачоў было больш за 80 гадоў. Спявак прызнаўся, што ўдзячнасць і добразычлівасць аўдыторыі пакінулі ў яго самыя прыемныя ўспаміны.
Наступным днём, 27 чэрвеня, Зміцер Бартосік выступіў з невялікім канцэртам падчас святкавання Купалля, што ладзілася побач з Гродна.
У выкананні спевака гучалі яго кампазіцыі з альбомаў “Дарога на Вільню”, “Гандураскі серыял”, песні на вершы Андрэя Мельнікава, Вольгі Цярэшчанкі.