02.11.2012 | Байцоўскі ген У краіне

Новы праект “Будзьма беларусамі!” – “Байцоўскі ген”

Знаёмцеся з выбітнымі беларускімі спартсменамі ў новым праекце партала “Будзьма беларусамі!” – “Байцоўскі ген”.

Як вядома, за савецкім часам ідэалогія працавала на тое, каб сцерці памяць і веру ў выключнасць беларуса — першым мог быць адно голем “савецкі чалавек”. Так комплекс чалавека малой краіны зрабіўся часткай нацыянальнага менталітэту.

Аднак нашы ваяры былі аднымі з наймацнейшых у свеце, а вайсковыя начальнікі вылучаліся перадавым тактычным наватарствам. І Вялікае Княства Літоўскае было адным з геапалітычных цэнтраў планеты. Нашчадкі выбітных ваяроў мала што ведаюць пра тыя гераічныя часы…

Асаблівы байцоўскі ген беларусаў выяўляецца і ў здольнасцях нашых сучасных байцоў. Яны — сціплыя і высакародныя спартсмены. Некаторыя сталі сусветнымі зоркамі амаль з нуля, без добра падрыхтаванай на радзіме базы. Такія беларускія байцы робяцца знакамітасцямі за мяжой. А дома пра іх мала што ведаюць…

Мы вырашылі расказаць нашым чытачам пра выбітных прадстаўнікоў сучаснага спорту, якія нягледзячы на шматлікія перашкоды паказваюць на радзіме і ў свеце выдатныя вынікі і наяўнасць сапраўднага байцоўскага гену беларусаў.

 

Спартсменка Людміла Ваўчок. Зрабілася чэмпіёнкай пасля пералому пазваночніка 

 

 

 

Тайбаксёр Дзмітрый Пясецкі. Чэмпіён са старых хрушчовак 

 

 

 

Cтралок Сяргей Мартынаў. Дарога да алімпійскага золата цягам 24 гадоў

 

 

 

Плывец Ігар Бокій. Таямніцы біяграфіі пяціразовага чэмпіёна лонданскіх Гульняў

 

 

 

Андрэй Кулебін. “Сталёвы” тайбаксёр, наш адказ прафесіяналам з Тайланда

 

 

 

Баксёр Аляксандр Усцінаў. 140-кілаграмовы “дыямент” сусветнага суперцяжкага дывізіёну

 

 

 

Віталь Гуркоў. Адзін з наймацнейшых тайбаксёраў планеты, піяршчык роднай мовы

 

 

 

Андрэй Арамнаў

Андрэй Арамнаў. Адзін з наймацнейшых асілкаў планеты (+ фота, відэа)

 

 

 

Сяргей Карнееў. Адраджэнне алімпійскага боксу (+ фота, відэа)

 

 

 

 

Інфармацыйныя партнёры:


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика