Крыху больш за два гады таму Клуб гістарычнай рэканструкцыі “GIVOJT” быў заснаваны пры ЦТДіМ “Эўрыка”. Чальцамі клюбу з’яўляюцца навучэнцы старэйшых класаў, студэнты, і ўсе апантаныя беларускай мінуўшчынай ды культурай, што жадаюць супольна займацца гістарычнай рэканструкцыяй.
“Мы хочам, каб беларусы ўсведамлялі сябе годным народам, – адзначаюць у Клубе, – каб ініцыятыўная моладзь праз уласную практычную дзейнасць узнаўляла арганічную повязь беларускай мінуўшчыны ды сучаснасці і тым самым спрыяла пашырэнню ведаў пра яе і пра тутэйшую эстэтыку.”
Клуб займаецца рэканструкцыя строяў, вайсковага рыштунку і побытавых рэчаў Вялікага княства Літоўскага перыяду росквіту гэтага гаспадарства – XIV – XV стст.; рэканструкцыяй мастацкай культуры Вялікага княства Літоўскага XIV – XV стст. (музыка, танцы, спевы), а таксама іншымі цікавымі справамі і прапануе далучацца на яго ўсім цікаўным і неабыякавым.