Увечары 22 верасня на Менскім гарадзішчы сабраліся тыя, хто адзначыў восеньскае раўнадзенства і прымеркаванае да яго свята Багача, а таксама ўшанаваў памяць і перамогі продкаў на Дзень балцкага адзінства. На велічных валах гарэлі агні, палалі знакі дзядоў, гучалі песні на чатырох мовах: крывіцкай, літоўскай, латышскай, прускай. У гэты ж самы час у Вільні на гары Гедымінавай магілы пры ахвярніку літоўскія сябры ўшаноўвалі дайнамі нашых балцкіх прашчураў, у тым ліку тутэйшых ятвягаў, крэваў, латгалаў. Фотарэпатаж цалкам.