Экскурсія па Татарскай слабадзе – раёне гораду каля Палацу спорту, дзе даўней жылі татары, – адбудзецца ў нядзелю 24 траўня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Гэтая экскурсія атрымала шмат станоўчых водгукаў падчас “Фэсту экскурсаводаў”, што праходзіў мінулым месяцам у межах святкавання Міжнароднага дня помнікаў і помных мясцінаў. Хто не паспеў завітаць – у вас ёсць яшчэ адзін шанец!
Час і месца збору:
нядзеля 24.05.2009 г. у 12:00 ля ўваходу ў гасцініцу “Юбілейная”.
Экскурсія бясплатная.
Экскурсавод – Арсэн Сівіцкі.