У гарадзенскай бібліятэцы імя Карскага літаратурны крытык і пісьменніца Ірына Шатыронак прадставіла сваю новую кнігу.
У ёй распавядаецца пра лёс беларускі, якая паехала шукаць лепшай долі ў Італіі. Кніга выйшла ў бібліятэчнай серыі Саюза пісьменнікаў Беларусі і была выдадзена ў выдавецтве “Харвест”, якое лічыцца адным з самых вялікіх выдавецтваў Беларусі. Пра сваю кнігу, якая носіць назву “Бедная-багатая Валянціна”, і лёс гераіні гаворыць аўтарка.
Ірына Шатыронак:
– І там яна была і сядзелкай, і служанкай, я яе называю сен’ёра Валянціна. Яна зарабляе на дом, і ў той самы час губляе дачку. То бок дзесьці дадаецца, дзесьці адымаецца. Было некалькі аповесцей апублікавана пра жанчыну ў часопісе “Нёман”, і некалькі рэчаў былі надрукаваны ў зборніках. Гэтая кніга пісалася даўно.
Па словах Ірыны Шатыронак, матэрыял для кнігі збіраўся цягам амаль пяці год. Сустрэча-прэзентацыя ў Гародні сабрала сяброў аўтаркі і аматараў яе творчасці.
Беларускае Радыё Рацыя