Праект “На шляху да сучаснага музея”
Цэнтр еўрапейскіх даследванняў, Мінск
Тэатр “Крылы халопа”, Брэст
Культурная прастора VITEBSK4.ME, Віцебск
ГА “Цэнтр “Трэці Сектар”, Гродна
Аб’яўляюць конкурс маладых мастакоў, мадэратараў дыскусій, арт-крытыкаў і арт-журналістаў (да 35 год).
І. Конкурс маладых арт-крытыкаў і арт-журналістаў праводзіцца ў намінацыях:
– лепшы партрэтны артыкул пра мастака з рэгіёнаў Беларусі, апублікаваны ў беларускіх СМІ;
– лепшы апублікаваны аналітычны артыкул пра падзею ў рэгіёнах, звязаную з сучасным беларускім мастацтвам;
– лепшы апублікаваны аналітычны артыкул пра падзею ў Мінску, звязаную з сучасным беларускім мастацтвам.
Патрабаванні да артыкулаў:
– артыкулы, прадстаўленыя на конкурс, павінны быць апублікаваныя ў друкаваных СМІ альбо на прызнаных інтэрнэт-старонках (не ў блогах, не на асабістых старонках аўтара);
– артыкулы могуць быць напісаны на беларускай і рускай мовах;
– максімальны аб’ём партрэтнага артыкула – да 12 тысяч знакаў;
– максімальны аб’ём крытычнага артыкула – да 10 тысяч знакаў;
– крытычныя артыкулы не могуць быць апублікаваныя ў часопісе “Мастацтва” і на сайце “Новая Еўропа”, паколькі іх прадстаўнікі з’яўляюцца сябрамі журы.
Прэмія за лепшы партрэтны артыкул – 350 у.а.
Прэмію 200 у.а. атрымае выданне, ў якім будзе апублікаваны артыкул-пераможца конкурса.
Прэмія за лепшы артыкул пра падзею ў рэгіёнах, звязаную з сучасным беларускім мастацтвам – 250 у.а
Прэмію 200 у.а. атрымае выданне, у якім будзе апублікаваны артыкул-пераможца конкурса.
Прэмія за лепшы артыкул пра падзею ў Мінску, звязаную з сучасным беларускім мастацтвам – 250 у.а.
У дадзеным выпадку прэмія выданню не прызначаецца.
У конкурсе могуць прымаць удзел артыкулы, апублікаваныя ў перыяд паміж 1 траўня 2014 і 31 студзеня 2015 г. Крайні тэрмін падачы артыкулаў на конкурс – 1 лютага 2015 г.
Удзельнікі конкурса павінны даслаць спасылку на апублікаваны артыкул альбо яе сканаваную копію па адрасе: e.grenzenlos at gmail.com (пры неабходнасці мы папросім прадставіць выданне ці ксеракопію адпаведных старонак).
Удзельнікі конкурса крытычных артыкулаў пра падзеі ў рэгіёнах і ў Мінску павінны даслаць разам з артыкулам фотадакументацыю падзеі альбо спасылкі на іншыя выданні, якія яе дакументуюць.
Папярэдняя рэгістрацыя для ўдзелу ў конкурсах арт-крытыкаў і арт-журналістаў не абавязковая. Аднак усім, хто зарэгіструецца для ўдзелу ў гэтым конкурсе да 1 ліпеня 2014 г., будуць дасланыя пераклады асобных партрэтных артыкулаў, апублікаваныя ў нямецкіх часопісах.
Інфармацыю пра сябраў інтэрнацыяльнага журы гл. ніжэй.
ІІ. Рэгіянальны конкурс маладых мастакоў праводзіцца сярод мастакоў Брэста, Віцебска і Гродна.
Фіналісты атрымаюць магчымасць прадставіць свае работы пад час творчых сустрэч, якія будуць арганізаваныя ў кастрычніку – снежні 2014 г. у гэтых гарадах. Відэазапісы ўсіх сустрэч плануецца размесціць на сайце www.na-puti.eu. Сустрэчы будуць весці ўдзельнікі конкурса мадэратараў. Сябры інтэрнацыяльнага журы – куратары з Польшчы, Швецыі і Украіны (гл. ніжэй).
Удзельнікі конкурса павінны даслаць:
– 5-7 прац;
– CV;
– па жаданні – творчае крэда на беларускай ці рускай мовах.
Крайні тэрмін прыёма работ – 1 ліпеня 2014 г.
ІІІ. Рэгіянальны конкурс мадэратараў творчых сустрэч праводзіцца ў Брэсце, Віцебску і Гродна.
У межах конкурса ўдзельнікам неабходна:
– падрыхтаваць 3-5-хвілінны ўступ пра 1-2 мастакоў, удзельнікаў сустрэч, якія будуць праведзеныя ў кастрычніку-снежні 2014 г. (гл. вышэй);
– абмеркаваць з мастакамі план іх выступу, разлічанага на 15-20 хвілін;
– дапамагчы мастакам у падрыхтоўцы візуальнага матэрыялу;
– мадэраваць дыскусію з адным-двума мастакамі;
– сачыць за рэгламентам дыскусіі.
Пераможцы конкурса будуць вызначаныя ў кожным горадзе.
Прэмія кожнаму пераможцу – 150 у. а.
Усім жадаючым прыняць удзел у конкурсе ў Брэсце і ў Віцебску рэкамендуем наведаць майстар-клас па мадэрацыі дыскусій, які будзе праводзіць Вольга Шпарага. Больш дэтальная інфармацыя пра майстар-клас тут: http://www.na-puti.eu/konkurs-2013/master-klass.html
Удзельнічаць у майстар-класе Вольга Шпарагі могуць усе жадаючыя незалежна ад гатоўнасці прыняць удзел у конкурсе мадэратараў.
У Віцебску майстар-клас будзе праведзены 14 чэрвеня 2014 г.
У Брэсце майстар-клас будзе праведзены 28 чэрвеня 2014 г.
Колькасць удзельнікаў у майстар-класе Вольга Шпарагі абмежаваная. Пры іншых роўных умовах у разлік будзе прыняты час рэгістрацыі.
Крайні тэрмін рэгістрацыі для ўдзелу ў конкурсе мадэратаў – 1 жніўня 2014 г.
Крайні тэрмін рэгістрацыі для ўдзелу ў майстар-класе – 1 чэрвеня 2014 г., пасля чаго ўдзельнікі артымаюць заданне для ўдзелу ў ім.
Патэнцыйным удзельнкіам усіх конкурсаў рэкамендуем:
– наведаць лекцыі Андрэя Дурэйка, якія адбудуцца:
у Брэсце – 14-15 траўня 2014 г.
у Віцебску – 19-20 траўня 2014 г.
у Мінску – 22 траўня 2014 г.
у Гродна – 23, 24 траўня 2014 г.
– азнаёміцца з відэазапісамі творчых сустрэч з беларускімі мастакамі, якія прайшлі ў Мінску ў 2011 годзе (http://www.na-puti.eu/arkhivy/vstrechi-s-khudozhnikami.html);
– праслухаць лекцыі пра сучаснае мастацтва, якія Кацярына Батанава (гл. ніжэй) прачытала ў межах праекта “На шляху да сучаснага музея – 2013” (http://www.na-puti.eu/lektsii-o-sovremennom-iskusstve.html).
Сачыце за абнаўленнямі на сайце www.na-puti.eu і на старонцы пректа на Facebook (https://www.facebook.com/NaPutikMuzeu?ref=bookmarks)
IV. Журы конкурсаў:
Конкурс маладых мастакоў:
Юлія Ваганава – арт-мэнаджар, намесніца дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Украіны па выставачнай дзейнасці, партнёрскім і міжнародным праектам, сузаснавальніца онлайн-клуба арт-крытыкаў Kram.in.ua.
Андэрс Кругар – куратар Музея Сучаснага Мастацтва, Антверпен.
Моніка Шэўчык – прэзідэнт Падляскай Асацыяцыі выяўленчага мастацтва, дырэктар галерэі “Арсенал” (Беласток)
Конкурс маладых арт-крытыкаў і арт-журналістаў:
Партрэтныя артыкулы:
Кацярына Батанава – дырэктар Фонда “Цэнтр Сучаснага Мастацтва” ў Кіеве, ініцыявала стварэнне інтэрнэт-часопіса дыскусій пра сучасную культуру і мастацтва KORYDOR.
Лена Прэнц – гісторык мастацтва і куратар. Выкладчыца кафедры гісторыі мастацтва Брандэнбурскага тэхнічнага ўніверсітэта.
Лаліта Ябланскене – доктар мастацтвазнаўства, галоўны куратар Нацыянальнай мастацкай галерэі (Вільнюс), выкладчыца Нацыянальнай Акадэміі мастацтваў. Сябра міжнароднай асацыяцыі мастацтвазнаўцаў і арт-крытыкаў (AICA), Асацыяцыі літоўскіх гісторыкаў мастацтва.
Больш дэталёвую інфармацыю пра журы чытайце тут: http://www.na-puti.eu/konkurs-2013/zhyuri/portretnye-stati.html
Аналітычныя артыкулы:
Алеся Белявец – мастацтвазнаўца, арт-крытык, рэдактар аддзелу часопіса “Мастацтва”
Сяргей Шабохін – мастак, куратар разнастайных праектаў у сферы сучаснага мастацтва. Заснавальнік і галоўны рэдактар партала пра сучаснае беларускае мастацва ArtAktivist.org.
Вольга Шпарага – філосаф, рэдактар інтэрнэт-часопіса “Новая Еўропа”, дацэнт ЕГУ. Аўтар манаграфіі “Абуджэнне палітычнага жыцця: Эсэ пра філасофію публічнасці” (Вільнюс: ЕГУ, 2010 г.).
Больш дэталёвую інфармацыю пра журы чытайце тут: http://www.na-puti.eu/konkurs-2013/zhyuri/analiticheskie-stati.html
Журы конкурсаў мадэратараў дыскусій у Брэсце, Віцебску і Гродна будуць удакладненыя дадаткова.
Зарэгістравацца для ўдзелу ў конкурсах можна тут (https://docs.google.com/forms/d/1t1RcEBEt6ksKnENOZPrtc7i752Qv8tA4wo2Sl4aD6eE/viewform)
З пытаннямі звяртайцеся па адрасе: e.grenzenlos at gmail.com
Не ўпусціце шанец прадставіць плады сваёй працы спецыялістам па сучасным мастацтве з розных краін! Спадзяемся, што ўдзел у нашым праекце стане для кагосьці з вас пачаткам паспяховага прафесійнага шляху!