Цэнтр этнакасмалогіі „KRYŬJA” і суполка „Інбелкульт” запрашаюць на культурніцкую імпрэзу „Крыўская ідэя як крыніца творчасці і натхнення” з удзелам філосафа Аляксея Дзерманта, этнакультуролага Тодара Кашкурэвіча, паэтаў Таццяны Сівец, Галляша Сялявы, Рамана Урбановіча, Міколы Кандратава і музыкі Яўгена Барышнікава.
Імпрэза пройдзе 25 лютага (чацвер) а 18-й гадзіне ў кавярні „Валерыя” (вул. Валадарскага, 7).