12.04.2017 | У краіне

“Лідскае піва” прадставіла два новы гатунак крафтавага піва – American Black Ale

11 красавіка кампанія «Лідскае піва» прэзентавала ўнікальны для Беларусі гатунак піва ¾ American Black Ale (амерыканскі цёмны эль). Навінка папоўніла крафтавую серыю «Калекцыя Майстра». Прэзентацыя гатунку адбылася ў рамках паўфіналу прафесійнага конкурсу бармэнаў LIDSKAE BEER MASTER.

 ABА_0,33

American Black Ale з «Калекцыі Майстра» мае цёмны, глыбокі, чорна-карычневы колер, як і ўсе элі, з’яўляецца півам верхавога браджэння. Аб’ём алкаголю ў навінцы ¾ не менш за 5,5%. Масавая доля сухіх рэчываў ¾ 13 %. Паказчык горычы (IBU units): 50-60. Каляровасць (EBC units): 85. Рэкамендаваная тэмпература спажывання ¾ 12°С.

Адметнай асаблівасцю новага гатунку з’яўляецца багатая кампазіцыя хмелю і соладу. У American Black Ale выкарыстоўвалася 4 віду піваварнага соладу: светлы ячменны, неабсмажаны Dark Ale Malt, ячменны абсмажаны Chateau Black, ячменны абсмажаны Chateau Chocolate. Таксама ў рэцэптуры гатунку ўключана 4 віды хмелю, якія былі вырашчаны ў Амерыцы: Centinial, Cascade, Chinook, Summit.

American Black Ale з «Калекцыі Майстра» будзе выпускацца ў шкляных бутэльках цёмнага колеру, аб’ёмам 0,33 л. і 0,5 л. Як і ўсе прадстаўнікі крафтавай серыі  «Калекцыя Майстра» новы гатунак быў звараны лімітаванай партыяй ¾ 130 000 літраў.

American Black Ale з «Калекцыі Майстра» ¾ чацвёртая піўная навінка, прэзентаваная ААТ «Лідскае піва» з пачатку 2017 года. Да гэтага партфель прадуктаў кампаніі быў абноўлены дзякуючы светламу вішнёваму піву ЛІДСКАЕ® Kriek, піўному кактэйлю ЛІДСКАЕ® Radler (са смакам лімона і лайма з мятай), а таксама духмянаму лагеру МЕНСКАЕ 1067 ¾ першаму гатунку з лімітаванай серыі, прысвечанай 950-годдзю Мінска.


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика