Такую прапанову зрабіў яшчэ месяц таму беларускі прэм’ер-міністар. Цяпер пэрспэктыву хуткаснага пасажырскага цягніка абмяркоўваюць міністры транспарту Літвы і Беларусі.
У канцы красавіка прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі на сустрэчы са сваім літоўскім калегам Андрюсам Кубілюсам прапанаваў выкарыстаць ініцыятыву «Ўсходняе партнэрства» для пуску хуткаснага цягніка паміж Вільняй і Менскам:
«Можа быць, праз Усходняе партнэрства мы зможам рэалізаваць праект па стварэньні хуткаснай чыгункі Менск-Вільня, каб даць людзям магчымасьць актыўней камунікаваць», — перадае словы спадара Сідорскага Інтэрфакс. Тэкст цалкам.