Фотавыстава, прысьвечаная Менску, будзе працаваць у фотагалерэі «Zнята» з 20 жніўня па 17 верасьня. «Наш горад такі, якім мы яго бачым. Нічога ні дадаць, ні адняць. Людзі, машыны, дамы, усьмешкі, сьлёзы, крыкі радасьці й нянавісьці. Усё гэта разам — Менск», — кажа аўтар выставы Аляксей Мацюшкоў. Тэкст цалкам.
Адкрыцьцё выставы пройдзе 20 жніўня а 19:00 ў фотагалерэі «Zнята» (заля кінатэатру «Цэнтральны», пр-т Незалежнасьці 13). Час працы: 12:00 — 23:00 штодня. Уваход вольны.