Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры запрашае ў сяброўскае падарожжа па гістарычных мясцінах Гродненскай вобласці 18 кастрычніка.
Маршрут падарожжа:
1. Наваградак – замак, фарны, дамініканскі і францішканскі касцёлы, Барысаглебская царква, гістарычная забудова.
2. Адампаль – сядзібна-паркавы комплекс сяр. ХІХ ст.
3. Вераскава – капліца сяр. ХІХ ст., сядзібна-паркавы комплекс ХІХ ст.
4. Дзяляцічы – драўляная царква ХІХ ст., гістарычная забудова.
5. Лаўрышава – драўляная царква 1786 г., цэнтр Лаўрышаўскага манастыра.
6. Лоўчыцы – драўляная мячэць, татарскі мізар.
7. Нягневічы – царква 1795 г., гістарычная забудова.
8. Асташына – сядзіба к. XVIII – пач. ХІХ ст.
Кантакты: +375 29 111 73 32 (Антон Астаповіч);
+375 17 262 73 43 (Антон Астаповіч).
Падарожжа ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”