This movie requires Flash Player 9
19.04.2017 | Беларуская мова У краіне

Праект «Чытаем па-беларуску з velcom» распачаўся ў Мінскай вобласці з урока на «Барысаў-Арэне»

У красавіку і траўні ў 25 установах адукацыі Мінскай вобласці пройдзе сацыяльная адукацыйная ініцыятыва «Чытаем па-беларуску з velcom». Першы ўрок праекта на Міншчыне прайшоў 18 красавіка ў незвычайным месцы – на «Барысаў-Арэне». Настаўнікамі для школьнікаў Барысава сталі брамнік футбольнага клуба БАТЭ Антон Чычкан і тэлевядучы Юрый Жыгамонт.

DSC_9261

Наступныя урокі беларускай мовы і літаратуры адбудуцца ў школах і гімназіях Барысава, Слуцка, Вілейкі, Салігорска, Дзяржынска, Жодзіна і Нясвіжа. Фінальным мерапрыемствам праекта ў Мінскай вобласці стане вялікі ўрок у Нясвіжскім замку. У межах ініцыятывы «Чытаем па-беларуску з velcom» прагучаць вершы беларускіх класікаў, школьнікі пазнаёмяцца з творчасцю сучасных аўтараў, а таксама даведаюцца пра асаблівасці роднай мовы.

DSC_9318

«Я рады прыняць удзел у гэтым праекце, бо беларуская мова яшчэ ў школе была адным з любiмых прадметаў. Я ганаруся тым, што нарадзiўся ў Беларусi, i лічу, што вывучаць родную мову гэта задавальненне, а таксама спадзяюся, што наш футбольны занятак натхнiў дзетак на атрыманне толькі дзясятак i па беларускай мове, i па беларускай лiтаратуры», – адзначыў брамнік ФК БАТЭ Антон Чычкан.

Галоўная мэта сацыяльнага адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» – развіць цікавасць да беларускай мовы і культуры ў школьнікаў малодшых класаў і папулярызаваць чытанне на беларускай мове. Ініцыятарам праекта выступае кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі. На Міншчыне праект рэалізуецца пры падтрымцы упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама.

DSC_9375

Пра нацыянальную культурную спадчыну школьнікам распавядаюць незвычайныя настаўнікі – вядомыя дзеячы культуры, спорту, тэатральнага мастацтва Беларусі. Аліна Талай, Зміцер Ліхтаровіч, Міхась Гарбачоў і шматлікія іншыя спартоўцы таксама прынялі ўдзел у займальных інтэрактыўных уроках па беларускай мове і літаратуры. А Раіса Баравікова, Юры Жыгамонт, Алёна Масла, Уладзімір Ліпскі і Наталля Бучынская з’яўляюцца сталымі настаўнікамі праекта.

чытаем2 (2)

«Быць настаўнікам у такім праекце – адчуваць сябе патрэбным, адчуваць упэўненасць у тым, што твая справа прыносіць карысць – фарміруе духоўнасць у дзецях, – распавёў пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Ліпскі. – Бо мова, літаратура і культура ў цэлым   тое, без чаго духоўнасць прадставіць нельга. На ўроках я не ацэньваю дзяцей, а прашу, каб тыя ацанілі мяне. Гэта іх вельмі падбадзёрвае і захапляе. У такім фармаце атрымліваецца сапраўды добры дыялог».

DSC_9397

Да сапраўднага моманту сацыяльны адукацыйны праект «Чытаем па-беларуску з velcom» перавысіў запланаваную раней колькасць удзельнікаў і ахапіў ужо больш за 20 000 малодшых школьнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика