На сайце harodnia.com некалькі разоў ужо ўздымалася пытанне аб тым, якімі хочуць бачыць гарадзенцы гістарычны цэнтр свайго роднага горада. Мы ўжо пісалі аб тым, помнікі каму са знакамітых гарадзенцаў варта было б паставіць, звярталі ўвагу на неадпаведнасць гістарычнага аблічча горада з савецкімі назвамі вуліц. Сёння хочацца звярнуць увагу на амаль поўную адсутнасць у гістарычным цэнтры Гродна турыстычнай інфармацыі.
Як-ніяк у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы некалькі год існуе факультэт турызма і сервіса, фармальна працуе таксама і цэнтр турызма (што праўда амаль увесь час зачынены), гарадскія ўлады любяць гаварыць пра рэалізацыю розных культурных праграм (узяць хоць бы праграму «Спадчына»)… Тым не менш, і звычайны гарадзенец, і турыст, які наведаў горад упершыню, амаль не маюць магчымасці прама на вуліцы даведацца аб цікавых месцах, якія варта наведаць, атрымаць хоць бы самую павярхоўную інфармацыю аб гісторыі таго ці іншага храма або будынка. Тэкст цалкам.