Хутка споўніцца 160 гадоў з дня народзінаў графа Яна Развадоўскага, дзякуючы стваральнай працы якога паўсталі нашыя Баранавічы.
Баранавіцкая Рада Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны, ў межах кампаніі Асамблеі НДА «Зробім лепш», праводзіць першую віктарыну ў гонар заснавальніка горада Баранавічы. Каб праверыць свае веды аб жыцці і дзейнасці роду Развадоўскіх, прапануем прыняць удзел у нашай віктарыне і адказаць на наступныя пытанні:
1. У якім месцы Баранавічаў і калі ўсталяваны памятны знак з надпісам: “Развадоўскім – заснавальнікам мястэчка, стаўшага асновай горада Баранавічы”?
2. Што Вы ведаеце пра радавод Развадоўскіх? Хто лічыцца заснавальнікам беларускага роду Развадоўскіх?
3. З якімі знакамітымі беларускімі магнацкімі і шляхецкімі родамі парадніліся Развадоўскія?
4. Чаму граф Ян Развадоўскі, купіўшы ў 1881 годзе маёнтак Баранавічы ў маскоўкага купца Ягора Кузняцова, пакупку аформіў на сваю жонку Лізавету Развадоўскую?
5. Як называлася адна з галоўных вуліц мястэчка Развадова ў канцы 19 ст.?
6. Дзе пахаваны граф Ян Развадоўскі?
7. Якая прадукцыя цяперашніх баранавіцкіх вытворцаў носіць імя Развадоўскага?
8. Хто з баранавіцкіх артыстаў выконваў ролю графа Яна Развадоўскага падчас святкавання ў 2011 годзе 140-х угодкаў нашага горада?
9. У якім будынку нашага горада цяпер знаходзіцца адзіны партрэт Яна Развадоўскага?
Пераможцаў і актыўных удзельнікаў віктарыны чакаюць прыемныя прызы і ўзнагароды. Адказы просім дасылаць да 14 жніўня 2014 года на мэйл: [email protected] ці па адрасу: 225409, г. Баранавічы, вул. Камсамольская, 28, кв.65 з подпісам “віктарына”. Абавязкова пазначайце свае кантакты.
Паводле Intex-press.by