Існуе легенда, што на Гомельшчыне вадзіліся цмокі. Цмокі сустракаюцца ў беларускай культуры, нехта называе цмока знакавым гістарычным сімвалам Беларусі. Казачных істот на вуліцах Гомеля заўважыла студэнтка Кася Якіменка, якая выклала фота ў інтэрнэт.
Цмокі на драўляных ліштвах — рэдкасць для Гомеля.
мкр. Заходні, вул. Джураева
Цмокаў мы заўважалі і ў самым цэнтры Гомеля — таксама на аздабленні дома.
У 2012 у горадзе адзначалася “Ноч цмока”.
Нагадаем, Гомельскае ТБМ не раз звяртала ўвагу на каштоўнасць і ўнікальнасць гомельскай гарадской драўлянай забудовы.