У Камянецкім раёне прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 110-годдзю з дня нараджэння беларускага мастака, ураджэнца Камянца Фёдара Іванавіча Дарашэвіча.
Аграгарадок Белавежскі стаў крыніцай натхнення для творцаў – удзельнікаў VIII рэгіянальнага пленэру мастакоў, прысвечанага памяці жывапісца. Пяць дзён майстры пэндзля з розных куткоў Брэстчыны – Анатоль Туркоў, Анатоль Мелехавец, Ігар і Вольга Раманчук, Анжаліка Вакуліч, Васіль Грынь, Міхаіл Майбародзін, Іван Караленка, Юрый Казаўчук працавалі на адкрытым паветры, пісалі пейзажы, нацюрморты, партрэты, ладзілі майстар-класы.
Разам з імі на пленэр выйшлі вучаніцы Белавежскай школы мастацтваў. У гэтай школе і былі выстаўлены 24 карціны, створаныя мастакамі ў Белавежскім. Да 30 лістапада выстава застанецца ў аграгарадку, затым перамесціцца ў Камянец.