У прысутнасці мэраў Сопату і Гародні ў выставачнай залі па вуліцы Ажэшка адкрылася выстава польскага сучаснага мастака Марэка Акраса 11 траўня пад гукі квартэту сярэднявечнай музыкі.
Сп. Марэк распавёў, што большасць працаў, прадстаўленых на выставе, гэта працы з апошніх некалькі год. “А дзяўчына, прадстаўленая на большасці працаў, гэта мая каханая, якая сама артыстка і яна не адмаўляецца ад таго,што я яе малюю на гэтых творах. Яна сама артыстка і за 15 год навучання прызвычаілася, што я яе малюю і малюю яе сябровак.”
– Я вельмі здзіўляюся сучаснаму мастацтву, якое ператварылася ў медыя мастацтва, ці ў мастацтва перформэнсаў, таму мае працы будуць падабацца вашаму гледачу. У Польшчы такое мастацтва ўжо адышло на другі план”.
Як паведаміў генеральны консул Польшчы ў Гродне, – “ Я прыйшоў на гэтую выставу таму, што тое, што тут намалявана, мне вельмі падабаецца, а гэта аўтамабілі, самалёты і прыгожыя дзяўчаты”.
Сам Марак Акраса пра стыль сваіх працаў кажа: “Хай стыль майго напісанні і яго назву акрэсліваюць нашчадкі”.