У суботу, 20 красавіка, CreateCulture Space ладзіць фотаспрынт па Вільні.
Дата: 20 красавіка
Час: з 12.00 да 16.00 (час мясцовы)
Месца старту: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня
Добра фатаграфуеце? Ці проста любіце здымаць усё навокал? Тады далучайцеся!
Прабяжыцеся па старым горадзе, выканайце цікавыя заданні, а ў выпадку перамогі атрымайце грашовую ўзнагароду!
«ФотаСпрынт» — творчая гульня для ўсіх аматараў фатаграфіі, у якой удзельнікі ў абмежаваны час і ў пэўных месцах робяць крэатыўныя фатаграфіі на зададзеныя тэмы.
Усе фатаграфіі трэба паспець здаць да заканчэння гульні, а потым незалежныя суддзі ацэняць работы і адзначаць балямі тыя, якія ім найбольш спадабаліся.
Перамагае каманда ці асоба, якая набярэ максімальную колькасць балаў за зробленыя здымкі.
У гульні важна:
мець мабільны тэлефон/лічбавы фотаапарат;
самастойна адсочваць час гульні.
Прызавы фонд: 80% ад сабраных сродкаў атрымлівае пераможца, 20% — пакідае за сабой арганізатар.
Удзел — 10 еўра. Рэгіструйцеся па спасылцы.