Loading Events
Google
lepel_cmok_afisha
Іншае
Фестываль міфалогіі “У госці да Лепельскага Цмока”
Пачатак: 08.08 (11:00)
Лепель
(, Гарадскі парк)

Фестываль міфалогіі “У госці да Лепельскага Цмока” запрашае 8 жніўня ў Гарадскі парк г. Лепель! Пачатак – 11.00.

Уваход вольны!

 

Усе дзеі адбываюцца ва ўрочышчы Цмока – гарадскім парку:

  • магічны яр: старажытныя практыкі стасункаў з духамі прыроды, абрадавыя песні і танцы, Уладзімір Долін (Масква) з удзелам студэнтаў БДУКіМ (Мінск; абрадавае дзеянне на шчасце і дабрабыт Лепельскага краю і яго жыхароў
  • музычны алімп: Стары Ольса, Naka, Trio de Vilna, Рокаш, Алесь Камоцкі, Vuraj і інш.
  • танцавальная лагчына: майстар-класы па народных танцах, песнях;народныя гульні;экатэхналогіі па вырабе прадметаў побыту, прадуктаў харчавання
  • кулінарны востраў: кулінарныя шэдэўры, вырабы народнай кухні і майстар-класы
  • даліна майстроў: майстар-класы, выстава-продаж вырабаў майстроў і рамеснікаў Беларусі, Літвы, Расіі, Кітая
  • дзіцячы пагорак: народныя забавы, гульні, казкі, легенды, паданні
  • турыстычнае ўзбярэжжа: прэзентацыі аздараўленча-курортных устаноў і санаторыяў Беларусі
  • квэст-гульня “У пошуках скарбаў Цмока”. Папярэдні запіс удзельнікаў: shukajby@gmail.com.

праграма_фэст_цмок

У межах фестывалю адбудзецца трэнінг-практыкум для ўстаноў сферы турызму. Азнаямленняе з сучаснымі тэндэнцыямі развіцця турызму, міжнароднае супрацоўніцтва. Арганізатар – Нацыянальнае агенцтва па турызме (Райвыканкам, зала паседжанняў, 15.00)

г. Лепель, гарадскі парк

Пачатак 11.00

Уваход вольны

Даведкі: (02132) 6-15-13, (029) 597-00-36



Апошнія навіны

Яндекс.Метрика