У сераду, 15 траўня, у CreateCulture Space ладзяць культурны квіз.
Дата: 15 траўня
Час: з 19:00 да 21:30
Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня
Ім распачнецца цэлая серыя квізаў, прысвечаных розным культурным тэмам: літаратура, музыка, жывапіс, кіно, і іншыя.
Пачнуць з рок-музыкі!
Вас чакаюць музычныя туры і туры па гісторыі рока, раўнды па цікавых фактах пра музычныя гурты, відэа і карцінкі.
Прастора можа змясціць максімум 5 каманд да 5-6 чалавек, таму не зацягвайце з рэгістрацыяй! Калі ў вас няма каманды, вы таксама можаце зарэгістравацца асабіста, і на месцы складуць адну дадатковую каманду незаёмцаў і незнаёмак.
Удзел — 8 еўра з чалавека (аплата на месцы кэшам або пераводам). Рэгіструйцеся па спасылцы.