У чацвер, 25 красавіка, даследчык Аляксей Друпаў чытае ў музеі Якуба Коласа лекцыю пра беларускі традыцыйны жаночы строй.
Дата: 25 красавіка
Час: 18.30
Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск
Падчас лекцыі вы:
разберацеся з базавымі рэчамі (што такое строй, як вызначаецца і г.д.);
паглядзіце на складовыя часткі жаночага адзення;
даведаецеся, як і што называецца;
адсочыце змены жаночага адзення ў часе і прасторы (уплыў гарадской моды ды суседніх народаў).
Вітаюцца пытаннечкі да лектара!
Квіток — 6,50 рублі.
Запісвайцеся па нумары +375 17 270 17 02, +375 29 678 15 93 (viber).