This movie requires Flash Player 9

Loading Events
Google
ransar
Літаратура
Паэты планеты: Рансар, Бадлер, Апалінэр
Пачатак: 12.01 (19:00)
TUT.BY Gallery
(Мінск, пр-т Дзяржынскага, 57, бізнэс-цэнтр “Omega Tower”, 9 паверх)
Кошт: Уваход вольны

Прэзентацыя трох кніг перакладаў у TUT.BY Gallery (пр-т Дзяржынскага, 57, бізнэс-цэнтр “Omega Tower”, 9 паверх).

Тры кнігі, шэсць перакладчыкаў, адно свята!

У межах імпрэзы адбудзецца прэзентацыя трох паэтычных кніг геніяльных французскіх лірыкаў розных стагоддзяў – П’ера дэ Рансара, Шарля Бадлера і Гіёма Апалінэра, – якія выйшлі ў новых беларускіх перакладах у серыі “Паэты планеты”.

Удзел бяруць паэты-перакладчыкі Лявон Баршчэўскі, Зміцер Колас, Кацярына Маціеўская, Уладзь Лянкевіч, Ганна Янкута і Андрэй Хадановіч.

Французская паэзія гучацьме ў арыгінале і па-беларуску. Ахвочыя змогуць падпісаць у перакладчыкаў зборнікі Рансара, Бадлера і Апалінэра, а таксама іншыя кнігі з серыі “Паэты планеты”.

Пачатак а 19.00.

Адрас: Мінск, пр-т Дзяржынскага, 57, бізнэс-цэнтр “Omega Tower”, 9 паверх.

Уваход вольны!



Апошнія навіны

Яндекс.Метрика