24 лютага, у гэтую суботу, запрашаем цябе на сяброўскую вечарыну ад 34mag. У праграме – дыджэі, танцы і міжкультурная камунікацыя. Уваход – 0 BYN.
Ці не ад самага пачатку стварэння часопіса 34mag ладзіць вечарыны. Калісьці гэта былі студэнцкія паці ў «Малацэ», потым часопіс запусціў пахмельную франшызу Hangover Party, цяпер – інтэлігентна адрываецца на вечарыне свайго новага музычнага праекта Piarshak Party. Але пад шыльдай хаваецца той самы рэцэпт – танцавальны пазл рытмаў з усяго свету, сустрэчы старых сяброў і непрадказальны фінал. Распавядаем пра інгрэдыенты бліжэйшай тусы, якая адбудзецца 24 лютага, у гэтую суботу, у «Хулігане».
DJs:
★ STEREOBEAVER ★
Наш музычны татэм, які, як і належыць сапраўднаму беларускаму бабру, з лёгкасцю перамяшчаецца праз Вілейска-Менскую водную сістэму, мінуючы ўсе музычныя перашкоды. На гэтую тусу прывязе, па яго словах, «біты, постдыска, буці-шэйкеры і бугі-вугі».
★ KORNEJ ★
Рэдактар «Першаку», які бесперастанку паглыбляецца ў рэгіянальныя музычныя сцэны па ўсім свеце – пачытай яго апошні інвестыгейшн у афрабітс. Цэніць непрадказальнасць моманту, таму і граць будзе штосьці эксцэнтрычнае, але трапічнае.
★ ALEX D ★
Даўні сябар рэдакцыі, соўлмэйт безлічы людзей у Менску. Памятаем яго яшчэ па віленскіх тусоўках у бары Woo, пасля – па падкастах для Kyky.org. Нам пашчасціла забукаць яго праз халаднакроўнага менеджара, якога цяпер павінны адаграваць шотамі. Лёша сыграе нам бойкі сэт мінімал-кумбіі, змяшанай з заліхвацкімі рыдзімамі карыбскага рэгіёна.
Also:
Пашырыць свой геаграфічны далягляд і набрацца ўражанняў ад самага экстрэмальнага валацугі-журналіста Лёні Пашкоўскага можна на яго майстар-класе «Як зрабіць сваё трэвэл-шоў і выжыць» https://34travel.me/post/pashkowski-minsk, які ладзяць нашыя калегі з 34travel у прасторы Punkt а 17:00 у той жа дзень.
✦✦✦Дадатковыя опцыі вечара могуць з’явіцца бліжэй да івэнта✦✦✦
24 лютага, 23:00
Бар «Хуліган»
(вул. Кастрычніцкая, 16)
Уваход – 0 BYN