Выдатная навіна для жыхароў і гасцей Слуцка: Валантэрская Служба “Вясны” вязе да вас кіно!
Гэтым разам будзе фільм «12 раз’юшаных мужчын». Легендарная стужка, якая падымае праблему каштоўнасці чалавечага жыцця ў канцэпцыі практыкі смяротнага пакарання, як феномена ў сучасным свеце. Дарэчы, у 2007 годзе гэты фільм быў унесены ў Нацыянальны рэестр фільмаў ЗША.
А таксама ў сустрэчы прыме ўдзел эксперт па праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі і ганаровы праваабаронца ПЦ “Вясна” Андрэй Палуда.
Як і заўсёды наша мерапрыемства будзе ўяўляць сабой ня толькі прагляд фільма на вострую сацыяльную тэму, але і жывую дыскусію, а таксама, па ўстойлівай традыцыі, гарбата з прысмакамi.
Прыходзь паглядзець, паслухаць і абмеркаваць!
Дзе: Слуцк, кафэ “Калізей”
Калі: 22 чэрвеня а 18:00
Уваход вольны!