21 лютага ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна (вул. Гікалы, 4) адбудзецца музычна-літаратурная прэзентацыя альбома Таццяны Дайнекі (Беланогай) на вершы Яўгеніі Янішчыц “Матылёк”.
У праграме прагучаць песні з альбома пад акампанемент гітарыста Юрыя Хілаўца. Сваімі ўспамінамі падзеляцца сябры паэтэсы – Васіль Жуковіч, Хрысціна Лялько і іншыя.
Падзея адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Месца: Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна
Адрас: г. Мінск, вул. Гікалы, 4
Пачатак а 18.00
Уваход вольны
Інфалінія +37529 113 64 46