9 чэрвеня – 9 ліпеня 2016
Прастора “Ў бар”
Алеся Жыткевіч (Беларусь)
Выстава “Ханамаці* і навальнічныя аблокі”
Прастора “Ў бар” галерэі сучаснага мастацтва “Ў” прэзентуе выставу “Ханамаці* і навальнічныя аблокі” маладой мастачкі Алесі Жыткевіч.
Ханамаці – прататып ідэальнага суб’ектыўнага свету. У гэтым закрытым, штучна створаным грамадстве фармаваліся правілы этыкету і рафінаваных любоўных адносін, своеасаблівая мова, стыль паводзін, мода. А само жыццё іх насельніц надыктоўвала разнастайныя сцэнары для мастакоў і пісьменнікаў. Гэтае месца, дзе пануе адчуванне вечнага свята.
Хіба вам не хочацца быць заўсёднікам “раёна”, дзе вы можаце проста атрымліваць асалоду ад быцця? Адчуваць галавакружэнне ад эйфарыі, зведаць задавальненне, перажываць эфемернасць і тленнасць жыцця, праз якую прыгажосць і часовасць жыцця набывае яшчэ большы “салодкі смак”? Зрэшты, менавіта ўсё гэтае нас робіць жывымі.
* Ханамаці (яп. 花街?, “Горад кветак”) – раён гейш у Японіі. Слова “ханамаці” пайшло ад японскага абазначэння ўсёй супольнасці гейш – “свет кветак і верб” (яп. 花柳 界 карю: кай).”
Алеся Жыткевіч
Алеся Жыткевіч нарадзілася ў Патсдаме, Нямеччына. Жыве і працуе ў Мінску.
У 2009 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка. У 2015 скончыла Беларускую Дзяржаўную Акадэмію мастацтваў (кафедра графікі). У сваім мастацтве Алеся Жыткевіч даследуе ўзаемасувязі сэксуальнасці і палітыкі пры дапамозе самых розных медыяў.
Удзел у выбранных выставах:
2015 “Вымярэнні пустэчы”, галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, Мінск
2015 “Дыплом”, галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, Мінск
2014 “Фемінісцкая (АРТ) крытыка”, прастора “Цэх”, Мінск
2014 Of the right to be forgotten, C-ROOM, Стакгольмскі ўніверсітэт, Frescati Campus, Стакгольм, Швецыя
2014 Replika, галерэя сучаснага мастацтва “Ў”