Шаноўныя аматары народных (і не толькі) танцаў, танцоры, музыкі і ўсе, усе, усе!
Запрашаем вас на першую мінскую вечарыну праекта “Свае Танцы”.
Яна адбудзецца 29 лістапада ў 19.00 у прасторы “Мёд” (вул. Талбухіна, 4)
Для тых хто ведае, што такое вечарына народных танцаў:
будзе ўсё як мы прывыклі – жывая музыка, шмат розных танцаў, утульная прастора.
Для тых хто прыйдзе першы раз:
будзе крута! Жывы драйв народных танцаў, цікавыя людзі, цудоўная музыка. Мы навучым вас асновам, дапаможам “стаць на ногі” і ўжо з першых крокаў вы будзеце танаваць разам з усімі!
У дадатак бясплатныя кава, гарбата і дробныя прысмакі.
Наша задача – вярнуць ў Мінск рэгулярныя танцы!
Запрашаем!
Кошт: 5 руб.
#сваетанцы #мінск #танцы
Суполка ў вк: https://vk.com/tancy_minsk
Сайт: http://svajetancy.ethno.