Loading Events
Google
speuny_schod
Канцэрты
«Спеўны сход» прысвечаны творчасці ансамбля «Песняры»
Музей гісторыі Акадэміі навук
(Мінск, пр. Незалежнасці, 66)
Кошт: Уваход вольны

21 красавіка ў Музеі гісторыі Акадэміі навук адбудзецца «Спеўны сход» з Сяржуком Доўгушавым.

У гэты раз «Спеўны сход» будзе прысвечаны творчасці ансамбля «Песняры». Заспяваем разам класічныя хіты беларускай музыкі: «Касіў Ясь канюшыну», «Рушнікі», «Завушніцы» ды іншыя!

«Спеўны сход» існуе дзякуючы ахвяраванням неабыякавых людзей – падтрымаць праект можна на краўдфандынгавай платформе talaka.by.

21 красавіка
Музей гісторыі Акадэміі навук (пр. Незалежнасці, 66).
Пачатак а 18.00-й
Уваход вольны!

«Спеўны сход» – гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць розныя беларускія песні. Сяржук Доўгушаў, кіраўнік праекту, ладзіць гэтыя сустрэчы, вучыць людзей спяваць ды спявае разам з імі.
Мэта праекта – спеўнае яднанне людзей і знаёмства з беларускай песняй.



Апошнія навіны

Яндекс.Метрика