У сераду, 1 траўня, праваабаронца Раман Кісляк правядзе прэзентацыю тэмы «Права на прытулак», падрыхтаванную экспертамі Human Rights Impact.
Дата: 1 траўня
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: прастора «Кропка» (адрас нагадаюць па рэгістрацыі), Тбілісі
Разгледзяць пытаннечкі:
прытулак — права ці магчымасць?
права на прытулак ці на міжнародную абарону?
тры ўзроўні працэдуры: адміністрацыйны, судовы, міжнародны;
юрыдычныя факты, якія маюць значэнне для справы аб прытулку;
visarun: юрыдычныя аспекты.
Найбольш актуальна будзе тым з вас, хто плануе заставацца ў Грузіі на гэтай падставе, але будзе карысная і тым, хто плануе легалізавацца ў іншых краінах праз прытулак.
Уваход вольны. Рэгіструйцеся праз тэлеграм @Mtredi.