У панядзелак, 29 красавіка, у музеі Якуба Коласа адкрываецца выстава «Шаржы на класікаў».
Дата: 29 красавіка
Час: 17.00
Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск
На вядомых вам партрэтах паэтаў і пісьменнікаў — Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Янкі Маўра, Змітрака Бядулі, Кандрата Крапівы, Максіма Лужаніна і іншых — тых партрэтах, якія мы прывыклі бачыць у кнігах, яны звычайна паказаны сталымі і сур’ёзнымі, такімі, якімі і сапраўды павінны выглядаць майстры пяра.
На выставе вы ўбачыце іх зусім іншымі — жартаўлівымі, смешнымі і па-сяброўску іранічнымі.
Вас чакаюць шаржы на вядомых дзеячаў беларускай літаратуры такіх мастакоў, як Я. Кашкель, Б. І. Антаноўскі, І. Ігін, А. В. Волкаў, Дз. М. Красільнікаў, С. Р. Раманаў, Г. Дакальская, Я. М. Ганкін, М.А. Малевіч, К.С. Елісееў, Ц-Г. Кіпніс, а таксама іншыя цікавыя матэрыялы з фондаў музеяў.
Экспазіцыя аб’яднала матэрыялы з фондаў музея Якуба Коласа, музея Янкі Купалы, музея гісторыі беларускай літаратуры, архіва літаратуры і мастацтва, Саюза мастакоў.