У панядзелак, 6 траўня, у CreateCulture Space — лекцыя Дзяніса Місюлі «Як прадаваць дызайн?».
Дата і час: 6 траўня ў 18.30
Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня
Дорага, танна, па бартэру, за адсотак і яшчэ шмат якіх варыянтаў.
Спадар Дзяніс падзеліцца сваімі напрацоўкамі за 8 гадоў працы брэндынгавага агенцтва MOLOKO.
Раскажа, што і як працавала, як атрымлівалася закрываць здзелкі і што для гэтага трэба было рабіць.
А падрабязней:
Як складаць дамову з кліентам і ці трэба яе складаць.
Якія падводныя камяні ёсць у фармулёўках.
Дзе губляюцца грошы на дызайне.
Як складаць сваю камерцыйную прапанову або любы офер для кліента.
У які момант рабіць апсэйлы.
Што рабіць пасля завяршэння працы. Upwork, Behance, Clutch і іншыя сайты. Адкуль атрымліваць кліентаў?
Усе ўдзельнікі лекцыі зэканомяць 39€, выдаткаваўшы ўсяго 10€ на квіток. Як? Даведаюцца толькі тыя, хто прыйдзе на лекцыю.
Мова івэнта — руская.
Уваход — 10 еўра. Рэгіструйцеся па спасылцы.