Рашэнне аб прыняцці беларускай мовы як дапаможнай было прынята на апошнім пасяджэнні гміннай ўправы.
Як падкрэсліў Юрый Васілюк, рашэнне гэтае было папярэджанае размовамі і кансультацыямі. Таксама было сабранне па тэме ”Увядзенне беларускай мовы як дапаможнай”.
Гэта чарговая польская гміна, якая скарысталася магчымасцямі, якія дае ўстава аб нацыянальных меншасцях і дапаможнай мове.