Можна лiчыць, што кнiгi з легендарнага збору пад наглядам цi своеасаблiвай апекай — з беларускага боку. Хоць частка калекцыi Сапегаў знаходзiцца ў Санкт-Пецярбургу, у былой Імператарскай бiблiятэцы. Вядома, належыць не нашай краiне. Нiчога не зробiш, не вернеш… Але ёсць там наш чалавек, якi воляй лёсу прыстаўлены да скарбу — загадчык Аддзела рэдкiх кнiг Расiйскай нацыянальнай бiблiятэкi Мiкалай Нiкалаеў.
Такое здараецца не проста так, а калi здараецца, то азначае: даецца шанц вярнуць на радзiму тое, што некалi ёй належала. Беларус Нiкалаеў пакрысе вяртае — абсалютна легальным спосабам. Ён — аўтар вялiкай працы па гiсторыi беларускай кнiжнай культуры: першы том выдання быў прадэманстраваны на Мiнскiм Мiжнародным кнiжным кiрмашы. Акрамя гэтага, па прыедзе ў Мiнск Мiкалай Нiкалаеў дамаўляўся з кiраўнiцтвам Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi наконт сумеснай працы па рэканструкцыi кнiгазбору Сапегаў. Тэкст цалкам.