Коміны на папялішчах да гарызонту
На старым фотаздымку — магілёўскі раён Лупалава пасля разбуральнага пажару. Ад старой мураванай дарогі разыходзяцца завулкі, і да гарызонту замест дамоў — толькі абгарэлыя печы ды коміны. На папялішчы калупаецца чалавек, навокал бегаюць цікаўныя хлопчыкі. Іншы ракурс: пара сталых гадоў і мужчына ў вайсковай форме безнадзейна сядзяць на папялішчы, побач трымае каня малы, навокал валяюцца ўцалелыя ў пажары чыгункі. Выпаленая пляма на месцы цэлага жылога раёна яшчэ на адным фота.
Старыя здымкі захоўваюцца ў сямейным архіве сясцёр Крываносавых, карэнных жыхарак Магілёва. Тэхнік і хімік на пенсіі, гэтыя незвычайныя жанчыны захоўваюць шмат звестак з гісторыі роднага горада.
Рэч у тым, што бацька Генрыеты Цімафееўны і Яраслаўны Цімафееўны яшчэ да вайны кіраваў аддзелам культуры ў абкаме камсамола. Ён меў вялікую бібліятэку, збіраў розныя цікавыя рэчы. Тэкст цалкам.