Аўтар красамоўна, а ў некаторых сюжэтах нават падрабязна і вельмі выразна малюе для чытача вобраз Мінска вось ужо больш чым 160-гадовай даўніны.
Тадэвуш Корзан (1839—1918) — адзін з найбольш вядомых польскіх гісторыкаў канца XIX — пачатку XX ст.
Ён нарадзіўся ў Мінску 9 лістапада 1839 г. у сям’і шляхціца, губернскага сакратара Адама Корзана, і Генрыеты з Лавушынскіх. Скончыўшы Мінскую гімназію, Тадэвуш навучаўся на юрыдычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта (1855—1859), пасля заканчэння якога адмовіўся ад прапановы далейшага навучання на прафесара права і пераехаў у Коўна, дзе заняў пасаду настаўніка ў гімназіі (1859—1861). Тэкст цалкам.