9 красавіка, напярэдадні Дня Катастрофы і Гераізму еўрапейскага яўрэйства, у Мінскім яўрэйскім абшчынным доме адкрылася фотавыстава “Халакост. Погляд праз 65 гадоў”.
70 фотаздымкаў умоўна падзеленыя на дзве часткі. Чорна-белыя — архіўныя, зробленыя нямецкімі салдатамі ў гады Другой сусветнай вайны. На іх Віцебск 1941—1942 гадоў: гета, ахвяры, разбурэнні. Другая частка выставы — каляровыя фотаздымкі, зробленыя ў гарадах і вёсках Віцебшчыны. Яны распавядаюць пра помнікі, ўсталяваныя ў месцах гібелі ахвяр Халакосту, пра ветэранаў вайны і Праведнікаў народаў свету, іх дзяцей і ўнукаў. Аўтары работ Аркадзь Шульман, Дзяніс Багарад, Кацярына Шульман-Багарад. Тэкст цалкам.