Яшчэ зусiм нядаўна падчас засух у некаторых беларускiх вёсачках людзi хадзiлi да камянёў па дождж, для таго iх трэба было толькi крыху падняць, калi ж камень убраць цалкам, можа пачацца патоп. Уяўленне пра камянi i дрэвы, пад якiмi хавалася сусветная вада, вельмi старажытныя, пра гэта людзi гаварылi яшчэ задоўга да таго, як стаў вядомы сюжэт з Бiблii пра Ноеў каўчэг.
“Хрысцiянства увабрала шмат старажытных уяўленняў. I iдэя сусветнага патопу прысутнiчае ў вераваннях шмат якiх народаў. Нашы людзi, напрыклад, да гэтага часу распавядаюць пра крынiцы, якiя перасохлi, што iх нейкая чараўнiца прыкрыла патэльняй, бавоўнай, камянём, i калi той камень убраць, пойдзе вада i затопiць увесь свет,— расказвае выканаўчы дырэктар гiстарычнага цэнтра “Явар” даследчык традыцыйнай спадчыны беларусаў Iрына Клiмковiч. Тэкст цалкам.