Сінагогі на Беларусі былі вельмі распаўсюджаным тыпам рэлігійных пабудоў. Але, нажаль, шматлікія з іх не дайшлі да нашых часоў.
Некаторыя сінагогі былі разбураны ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Так, на Беларусі амаль не захавалася прыкладаў драўлянай сінагагальнай архітэктуры, якая ў адрозненні ад каменнай была больш традыцыйнай і кансерватыўнай. Шэраг будынкаў быў “разбураны часам”, з-за недастатковай увагі з боку грамадства і папушчальніцтва ўлад. Асобныя сінагогі былі разбураны наўмысна, пры чым не толькі ў савецкія часы, але і ў часы існавання незалежнай Рэспублікі Беларусь. Тэкст цалкам.