Будзьма беларусамі!
Caйт
Кампанія
Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com

Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!

  • Актуаліі
  • Калумністыка
  • Літаратура
  • Гісторыя
  • Фотарэпартаж
  • Крылы БНР
  • Разам да справы!
  • Афіша
08.12.2011 | Карціна дня

Карціна дня: “Аптэка” Алега Елізарава

Tweet

Сёння ў рубрыцы “Карціна дня”, дзе мы абмяркоўваем карціны сучасных беларускіх мастакоў, — Алег Елізараў і яго “Аптэка”. Абмяркоўваюць палатно не аматар і не знаўца мастацтва, вядомы ў вузкіх колах дэгенератыўны паэт Андрэй Адамовіч і выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, мастацтвазнаўца Алеся Раманюк. Мы заклікаем вас далучацца. Давайце разам высветлім, што нам прапануюць на сняданак, абед і вячэру сучасныя мастакі. Прыходзьце ў каменты, пішыце, прапануйце працы для абмеркавання.

Фотаздымку няма

Пра аўтара:

Алег Елізараў нарадзіўся ў 1969 годзе ў Салігорску. У 1990 паступіў у Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут на мастацка-графічны факультэт. Працаваў у дзіцячай мастацкай школе. Заснавальнік мастацкага аб’яднання “Белы круг”. Памёр 15 красавіка 2010 года ў дзень закрыцця сваёй персанальнай выставы “Алежку” ў Салігорску. Па чутках, апошняя карціна Елізарава “Адзінокае неба” была набытая сузаснавальнікам карпарацыі «Майкрасофт» Стывам Бламерам за $ 960 тыс. Алег Елізараў – аўтар і ўдзельнік шматлікіх персанальных і калектыўных выставаў. Большасць карцінаў Елізарава не мае назваў і дакладнай даты напісання. Фотаздымак мастака знайсці таксама не атрымалася.

Алег Елізараў, “Аптэка”, палатно, алей.

Імпартазамяшчэнне белым

Перад намі непрымітыўны прымітывізм. Калі падысці да малюнка рэзка крытычна, адмоўна, то знайсці на ім штосьці значнае, важнае анталагічна будзе няпроста. Гэта не праца канцэптуаліста або авангардыста, якія крычаць пра сэнс, што стаіць за фарбамі. Гэта праца класічнага мастака, быць можа, з лёгкім ухілам ва ўсходнюю мінімалістычную традыцыю і імпліцытны экспрэсіянізм.

Але варта паглядзець на малюнак аб’ектыўна, і мы зразумеем, што гэта не простае адлюстраванне вуліцы з аптэкай (сама адсутнасць шыльды дый наогул нейкай “адназначнай” аптэкі ўжо пра нешта гаворыць), але погляд мастака на аптэку, вуліцу, горад, жыццё. У кожнай рысачцы гэтага малюнка можна разгледзець тугу і самоту аўтара.

Андрэй Адамовіч

Тут нібыта нічога і не намалявана, але паглядзіце, як гэтае нічога не намалявана: здаецца, сцены і вокны, ганкі і ходнікі, зямля і неба размытыя, неакрэсленыя, крохкія. Але гэта не тыя туман і размытасць, якія бываюць на палотнах мастакоў-пачаткоўцаў – гэта нейкі іншы кшталт размытасці. Такая размытасць можа быць толькі на палатне майстра. Калі глядзець на паасобныя рэчы, на ганак ці на дзверы, мы не зможам разгледзець нейкіх дэталяў. Але яны і не патрэбныя. Бо тут вядзецца пра тое, як мы бачым вуліцу ў прынцыпе. Бо чалавек так біялагічна ўладкаваны, што не можа трымаць у полі зроку вялікі кавалак наваколля, ён, можа сканцэнтравацца на чымсьці адным, а часцей – ні на чым.

І тут прадстаўлены менавіта такі погляд: расфакусаваны, але пры гэтым здольны глядзець і бачыць. З такім поглядам мы можам даехаць ад працы дадому, ніводнага разу не зачапіўшы ботам бардзюра.

І як гэты свет, гэтая вуліца, гэты дом нам абыякавыя, так і мы абыякавыя яму. Пра гэта і расказвае нам малюнак кожнаю сваёю рысачкаю. Праца была б амаль безнадзейнаю, калі б не белы колер, які так любіў сп. Елізараў. Белы колер тут – колер надзеі, абсалюту, якога ўсе мы дасягнем, калі ў аптэцы не знойдзецца патрэбных лекаў.

 

Голас з Акадэміі:

У традыцыйнай хрысціянскай сучаснай культуры і паўсядзённасці за белым колерам замацавана вельмі шмат значэнняў. Яго немагчыма ўспрымаць адназначна. Белы сімвалізуе такія касмаганічныя паняткі, як святло, смерць, попел, снег. У жывапісе белы – гэта спалучэнне ўсіх асноўных колераў у адным. Сёння мы разглядаем палатно Алега Елізарава з серыі твораў, напісаных ім у канцы жыцця. Асабіста для мяне ён перадае стан безнадзейнасці і адзіноты, ад перажывання якіх вуліцы бачацца бязлюднымі, у вокнах гасне святло, дзверы замыкаюцца на ключ, а вуліца, замест таго каб весці ў светлую далячынь, утыкаецца ў халодны шэры фасад дому. Такім чынам, кампазіцыя і колер робяцца своеасаблівай маўклівай мовай душы, якая перадае вельмі асабісты ўнутраны стан мастака і раскрывае ўласнае бачанне карціны свету.

Алеся Раманюк

 

 

 

Апошняе ў рубрыцы:

Балянок
Карціна дня

Карціна дня: апакаліпсіс ад Сяргея Балянка

На гэтым тыдні ў “Карціне дня” – апакаліпсіс: палотны, прысвечаныя эсхаталогіі, думкам пра канец свету, і проста чарнуха, якую мы адшукалі ў сучасных...

Дзяніс Барсукоў. Прадчуванне Апакаліпсісу
Карціна дня

Карціна дня: апакаліпсіс ад Дзяніса Барсукова

На гэтым тыдні ў “Карціне дня” – апакаліпсіс: палотны, прысвечаныя эсхаталогіі, думкам пра канец свету, і проста чарнуха, якую мы адшукалі ў сучасных...

Аляксандр Некрашэвіч, “Афіна”, палатно, акрыл, 200х15, 2008.
Карціна дня

Карціна дня: апакаліпсіс ад Аляксандра Некрашэвіча

На гэтым тыдні ў “Карціне дня” – апакаліпсіс: палотны, прысвечаныя эсхаталогіі, думкам пра канец свету, і проста чарнуха, якую мы адшукалі ў сучасных...

Кацярына Рымашэўская, пахаванні, 2008, акрыл, ДВП.
Карціна дня

Карціна дня: апакаліпсіс ад Кацярыны Рымашэўскай

На гэтым тыдні ў “Карціне дня” – апакаліпсіс: палотны, прысвечаныя эсхаталогіі, думкам пра канец свету, і проста чарнуха, якую мы адшукалі ў сучасных...

Апошнія навіны

    Кіно
    Міністр культуры: Рэальныя страты ад бягучай дзейнасці «Беларусьфільма» за год — 332 тысячы рублёў
    Беларуская мова
    Са спазьненьнем на 100 гадоў выйшаў слоўнік, які дэманструе багацьце беларускай мовы
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    Прэс-клуб у Магілёве “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі”. Апошні дзень рэгістрацыі!
    Афіша
    Канцэрты фіналістаў «Заспявай-5» падтрымаюць Palina, Naviband і Warsoba
    Мастацтва
    Міністар культуры абурыўся новымі менскімі помнікамі: «нізкі мастацкі ўзровень»
    Музыка
    “Мы прытаміліся”. У Мінску прадаюць легендарны клуб “Графіці”
    Грамадства
    Беларусь не аднаўляе сваё насельніцтва з 1978 году
    Грамадства Музыка
    Міністар культуры Беларусі выступіў супраць забароны канцэртаў
    Літаратура
    Найлепш купляюць кнігі Алексіевіч: якую літаратуру купляюць у букіністычных крамах
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Ён, Яна і таварыш следчы
    Афіша
    Дні роднай мовы для дзетак у Мінску – 21 і 22 лютага
    Разам да справы!
    Брэст: не толькі крэпасць, але і мадэрнісцкая архітэктура
    Афіша
    Куды пайсці на Дзень роднай мовы ў Гомелі
    Гісторыя
    Пад чужынскім прыгнётам
    Разам да справы! У краіне
    Стрыт-фуд у завулку ката Францыска. Як актывісты змяняюць Маладзечна

Афіша

  • 20.02“Людзі, што змяняюць свет: размова пра грамадскі актывізм” у Наваполацку
  • 20.02УНОВИС. Фильм Евгения Сетько (2018)
  • 20.02Польскі джазавы піяніст Артур Дуткевіч у Мінску
  • 20.02«Думкі і спевы»: Валянцін Акудовіч і Міхал Бараноўскі
  • 20.02Hate speech: свабода, права ці дзіч?
  • 20.02Блюз-среда в TNT Rock Club: The Road Dogs
  • 21.02Дзень роднай мовы для дзетак у Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

  • VK

  • Facebook

Апошнія каментары

  • Дятловчанин: Уже с момента написания данной стат …
  • N: Вельмі добра, дзякуй Макс Жбанкоў! …
  • Віктар Марціновіч: у чым толькі цікава вымяраецца розн …
  • ВР: Першыя два сказы В. М. - проста спр …
  • Віктар Марціновіч: 1. Tak, i pra heta esc zhadka u tek …

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Ён, Яна і таварыш следчы
    • Чаму аўтарам беларускіх падручнікаў жыць хораша? Бо на Русі жывуць
    • Стэфан Варшаўскі: прафесар матэматыкі з Ліды
    • Верш тыдня: Яўгенія Янішчыц “Не воблака, а проста аблачынка…”
    • Прэс-клуб у Магілёве “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі”. Апошні дзень рэгістрацыі!

Ахова спадчыны

  • Таварыства артымала згоду Мінкульта на працу па стварэнню мемарыялу праведнікаў свету
  • Яшчэ раз пра Асмалоўку
  • Регуляванне забудовы - не імунітэт ад знішчэння
  • “Горад Альгерда”. Вандроўка ў Віцебск
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2016.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM