Амбасады краінаў Эўразьвязу ў Рэспубліцы Беларусь і Беларускае грамадзкае аб’яднанне “Фотамастацтва” абвяшчаюць конкурс мастацкага фотаздымку “Эўропа нашымі вачыма”, прымеркаваны да міжнароднага кінафестывалю “Тыдзень эўрапейскага кіно ў Беларусі”.
Мэта конкурсу – паказаць беларусам Эўропу вачыма нашых суайчыннікаў.