Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі абвесьціла конкурс для журналістаў на тэму адносінаў ЭЗ зь Беларусьсю ў 2010 годзе.
Мэтай конкурсу зьяўляецца пашырэньне й падтрымка прафэсійнага асьвяшчэньня пытаньняў, зьвязаных з разьвіцьцём адносінаў паміж Эўразьвязам і Беларусьсю.
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: лепшы інфармацыйны матэрыял, лепшы аналітычны матэрыял ды лепшая фотапраца. Тры пераможцы па кожнай намінацыі будуць адзначаныя прызамі: ноўтбук – 1-е месца, абсталяваньне для фота- альбо відэаздымак – 2-е месца, лічбавы дыктафон – 3-яе месца. Тэкст цалкам.