У пятніцу, 18 сьнежня, у кнігарні “Літара” (вул. Ленінская, 45, побач з гасьцініцай “Ліра”) пройдзе прэзэнтацыя новай кнігі Ўладзімера Казлова “СССР”. Пачатак а 17.00.
Раман “СССР, ці Дзёньнік пацана з ускраіны” распавядае пра жыцьцё савецкага падлетка сярэдзіны васьмідзесятых. Дзеяньні адбываюцца ў Магілёве.
Уладзімер Казлоў – сучасны беларускі пісьменьнік, які піша па-расейску. Нарадзіўся ў Магілёве, зараз жыве ў Маскве. У сваіх кнігах апісвае жыцьцё правінцыйнай моладзі часоў перабудовы, станаўленьне асобы ва ўмовах вялікага гораду. Ягоныя раманы параўноўваюць з творчасьцю Ірвіна Ўэлша.