7 красавіка ў менскай сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны грамадзкасьць сталіцы зладзіла літаратурную вечарыну памяці Ларысы Геніюш. Менавіта ў гэты дзень у 1983 годзе ня стала легендарнай паэткі, якая за сваю любоў да Беларусі была засуджаная на 25 гадоў сталінскіх ГУЛАГаў, але не скарылася савецкай уладзе і да канца дзён засталася грамадзянкай Беларускай Народнай Рэспублікі. Сёлетні год грамадзкасьцю краіны абвешчаны годам Ларысы Геніюш. Тэкст цалкам.