Зімою ўсё чакае абнаўлення – не толькі прырода і чалавек. Часам думаеш, што нават выгляд твайго сумнаватага бетоннага дому набудзе вясной іншы выгляд. Што ўжо казаць пра літаратуру! Чаканне вясны – аднаўлення, уваскрэсення – яе нармальны стан. І літаратары, і крытыкі ўсё наракаюць, усё чакаюць нейкай літаратурнай “Пасхі”, калі прыйдзе “залаты век” і жыццё, і літаратура расквітнеюць, вырастуць у поўную меру свайго прызначэння. Будзем чакаць, бо гэта таксама “нашае ўсё”…
“Маладосць”
Падборка вершаў Н. Грышчук “Анёлы вучацца лятаць” (а можа, усё-ткі “лётаць”?) – удалы дэбют: класічнасць, добрая мова і тэхніка. Адзначым вершы “У ноч калядную Дзяды…” і “Вёска. Лёгкі дым над камінамі”. Тэкст цалкам.