Наш сёньняшні экспэрт Анатоль Сідарэвіч разважае пра беларускую мэмуарыстыку. Ён ня стаў вызначаць пяць лепшых кніг нацыянальнай літаратуры ў гэтым жанры, а даў кароткі аналіз яе стану наагул. Чым парушыў фармат рубрыкі. Але правілы на тое і ўсталёўваюцца, каб іх парушаць, тым больш такім мэтрам беларускай крытыкі як спадар Сідарэвіч.