12 студзеня 2010 года Паэтычны тэатр “Арт.С” прадстаўляе 12-гадовы праект “Святкуйма беларускае! Год другі. Год Зялёнай Жабкі”.
У стварэнні беларускага календара бяруць удзел:
музыка Яраш Малішэўскі,
гурт “Жаба ў каляіне”;
пісьменнікі Маргарыта Аляшкевіч, Алёна Беланожка, Анатоль Бутэвіч, Пятро Васючэнка, Алесь Емяльянаў, Сяргей Панізнік, Людміла Паўлікава, Людміла Рублеўская, Віктар Шніп.
Вядоўцы: Алена Масла і Аксана Спрынчан.
Чакаем а 18 00 у Музеі Максіма Багдановіча (вуліца М. Багдановіча, 7а).
Уваход вольны.