Дзяцей, а пагатоў — падлеткаў, у кнігарнях я не бачыла вельмі даўно. За апошнія год 10, бадай, ніколі. А тут — адразу трое, дыскутуюць над палічкай з дапаможнікамі па новых тэхналогіях. Паварочваюцца — і тут іх позірк трапляе на кнігу «М+Ж» Андрэя Жвалеўскага і Яўгеніі Пастэрнак. Гутарка пераключаецца на абмеркаванне нядаўняга фільму па гэтай кнізе. Маладыя маці з вазочкамі, пенсіянеры з пакетамі малака, офісныя служачыя — здавалася, увесь квартал прайшоў тут цягам гадзіны, заваблены ўсярэдзіну вітрынай, дзе на розных мовах было напісана адно слова — «Кнігі». 5 красавіка «Кніжны салон» на вуліцы Калініна, 5 адчыніў свае дзверы для наведнікаў. Тэкст цалкам.